Жамайчу Наўміесціс
Мястэчка
| ||||||||||||||||||||||||
Жамайчу Наўміесціс (літ.: Žemaičių Naumiestis) — мястэчка ў Шылуцкім раёне Клайпедскага павета Літвы, за 14 км на ўсход ад Шылуце[1]. Цэнтр Жамайчу-Наўміесціскага староства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомае з XVII стагоддзя як Новае Места. Згадваецца з 1650 года[1]. У 1792 годзе атрымаў гарадскія правы.
У час знаходжання ў складзе Расійскай імперыі ў 1881 годзе быў перайменаваны ў Аляксандраўск.
У 1919 годзе стаў часткай Літвы і ўвайшоў у Таўрагскі павет. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У 1947 годзе Жамайчу-Наўміесціс быў перададзены ў Шылуцкі павет. У 1950 годзе Жамайчу-Наўміесціс увайшоў у Шылуцкі раён Клайпедскай вобласці. У 1953 годзе Клайпедская вобласць была скасавана і Шылуцкі раён перайшоў у прамое падпарадкаванне Літоўскай ССР. У 1958 годзе Жамайчу-Наўміесціс атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпу. У 1995 годзе Жамайчу-Наўміесціс быў пазбаўлены статусу пасёлка гарадскога тыпу і стаў мястэчкам.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва складае 1373 жыхароў (2011)[1].
1959[2] | 1970[3] | 1979[4] | 1989[5] | 2001 |
---|---|---|---|---|
1474 | 1807 | 2034 | 1814 | 1716 |
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Марцінас Мажвідас (~1510-1563) — літоўскі першадрукар, пісьменнік.
Зноскі
- ↑ а б в VLE.
- ↑ Перепись-1959 . Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2012. Праверана 24 красавіка 2013.
- ↑ Перепись-1970 . Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2013. Праверана 24 красавіка 2013.
- ↑ Перепись-1979 . Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2013. Праверана 24 красавіка 2013.
- ↑ Перепись-1989 . Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012. Праверана 24 красавіка 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Žemačių Naũmiestis (літ.). Visuotinė lietuvių enciklopedija. Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras (26 чэрвеня 2014). Праверана 25 лютага 2018.